Горад

Мечыслаў Гой, уратуй Вітаўта! У Гродне будзе новы стрыт-арт, а што са старым?

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой распавёў журналістам, што да 1 чэрвеня ў Гродне на тарцах будынкаў з’явяцца маштабныя малюнкі прысвечаныя Гродна. Тым часам ратаваць старыя выявы на будынках ніхто не спяшаецца, хоць яны і карыстаюцца папулярнасцю ў гараджан.

Шмат каго з гродзенцаў хвалюе лёс чатырёхмятровага Вітаўта на трансфарматарнай будцы на вуліцы Пушкіна. Яго намаляваў мастак Вячаслаў Сілен (Silen) у рамках стрыт-арт-акцыі «Must Act — Must Art».

Праблемы з вялікім малюнкам пачаліся яшчэ ў 2015 годзе, але праз тры гады ніхто яго так і не адрэстаўраваў. Аўтар графіці быў расчараваны ўбачаным, і адзначаў, што карціну яшчэ можна выратаваць.

— Крыўдна, што працу, на якую аддаў столькі часу і сіл, хтосьці спецыяльна псуе або зафарбоўвае, — казаў Вячаслаў яшчэ чатыры гады таму. — Хочацца, каб яна праіснавала даўжэй, цешачы людзей. У сваёй працы я рабіў прывязку да горада, каб людзі не забывалі, у якім значным горадзе яны жывуць. Мэта — паказаць, што ў нас была свая гісторыя, вялікія дзеячы і кіраўнікі. Калі я маляваў, людзі цікавіліся, што я хачу адлюстраваць. Многія, асабліва старэйшае пакаленне, нават не ведалі, хто такі Вітаўт і навошта яго маляваць у Гродну.

У нас у краіне вельмі мала стрыт-арта, хоць гэты від творчасці і набірае папулярнасць, але па розных прычынах стаўленне ўладаў да яго часта адмоўнае. Сваю працу я планаваў рабіць на фасадзе вышынёй не менш за два паверхі, але з-за нежадання мясцовых уладаў прыйшлося маляваць на гэтым цеплапункце. Спадзяюся, што сцяну пашпатлююць, тады я б з задавальненнем прыехаў да вас яшчэ, каб адрэстаўраваць малюнак.

За тры гады сцяну ніхто так і не пашпатляваў. Наадварот, малюнак Вітаўта яшчэ і закідалі фарбай.

Мясцовыя камунальнікі не спяшаюцца аднаўляць выявы вялікага князя, можа Мечыслаў Гой іх прыспешыць? Мы выдатна ведаем, што старшыня гарвыканкама ўмее ратаваць маштабныя малюнкі ў Гродне. Прыкладам можа паслужыць гравюра горада ля падножжа Замкавай гары. Яе адрэстаўравалі ў маі 2018 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024