Навіны

Сцены ў цэнтры Гродна ўпрыгожаць вялікія малюнкі: якія, дзе і калі

Малюнкі, прысвечаныя Гродна, з’явяцца на тарцах будынкаў у цэнтры горада. Пра гэта 30 студзеня на нарадзе аб развіцці гістарычнай часткі горада паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, перадае БЕЛТА.

На тарцы будынка гімназіі № 10 размесціцца гравюра Маціяса Цюндта з выявай Гродна 16 стагоддзя. На будынку па вуліцы Дзяржынскага, 3 створаць карціну, прысвечаную рэспубліканскаму Фестывалю нацыянальных культур, які праходзіць у Гродна раз у два гады.

Гэтыя і яшчэ чатыры іншыя арт-аб'екты з’явяцца ў цэнтры Гродна да 1 чэрвеня 2019.

«Для гэтых мэтаў будзем прыцягваць у перспектыве і студэнтаў-выпускнікоў. Афармленне сцяны можа стаць для іх дыпломнай працай, ад горада толькі спатрэбіцца прадастаўленне матэрыялаў «, — адзначыў Мечыслаў Гой.


Вулічныя мастакі за два тыдні аднавілі панараму ля падножжа Новага замка


Па матывах Напалеона Орды: у двары гандлёвага цэнтра ABC з’явілася выява старога Гродна


Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024