Шчанюка з паламанай нагой пакінулі прывязаным ў поле ў Гродне

Шчанюка з паламанай нагой пакінулі прывязаным ў поле ў Альшанцы. Яго заўважыў мясцовы жыхар і паведаміў валанцёрам. Гэта не першы выпадак у 2019 годзе, калі гродзенцы пакідаюць на марозе паміраць сабак.

Гродзенскі Валанцёр Алена Камчыц паведамляе:

«У нядзелю раніцай нам патэлефанаваў хлопец з Альшанкі і паведаміў, што са свайго балкона ён убачыў у поле сабаку. Калі падышоў, то ўбачыў там шчанюка, прывязанага да кала. І гэта было ў - 10. Ён сабаку адвязаў і накарміў дома. Праз некалькі гадзін мы забралі Джэка (так яго назвалі валанцёры) і завезлі ў клініку «Друзья».

У клініцы паведамілі, што жывёла моцна знясілена і са зламаным сцягном. Магчыма, яго нехта сістэматычна збіваў.

Валанцёры шукаюць, чыя можа гэта быць сабака, і ўжо збіраюць усе неабходныя дакументы, факты і доказы. Вырашаецца пытанне пра заяву ў міліцыю.

Гэта ўжо не першы выпадак у гэтым годзе, калі ў Гродне ў мароз пакідаюць паміраць жывёл. 20 студзеня дзеці па просьбе дарослых прывязалі да жалезнага слупа сабаку і сышлі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024