Горад

Стэлу ў Каложскім парку могуць абнавіць за кошт Еўрасаюза

Стэлу, пабудаваную да 850-годдзя Гродна ў Каложскім парку абновяць, калі праект пройдзе ўзгадненне. Праект прайшоў першы этап адабрэння.

На чарзе — другі этап ўзгаднення. Рэканструкцыя можа прайсці па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Еўрасаюза, распавёў мэр Гродна Мечыслаў Гой. Па праекце плануюць ўпрыгожыць падыходы да скульптурнай кампазіцыі, а таксама дадаць аркады — некалькі аднолькавых арак, якія абапіраюцца на калоны або квадратныя слупы.

Даведка

Помнік-стэла быў усталяваны ў 1978 годзе ў гонар 850-годдзя Гродна. Ён уяўляе сабой дзве вежы вышынёй 31 метр, якія наверсе аб’яднаны вітражом з каляровага шкла з выявай лічбы «850». У аснавенні ўсталяваныя дзве скульптуры вышынёй 6 метраў. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал быў скрадзены, а скульптуры заменены на бетонныя. Да абеліска вядзе шырокая алея, якая пачынаецца вялікім каменем, на якім выбітыя словы пра 850-годдзе горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024