Навіны

У галерэі «У Майстра» можна зазірнуць да «суседскіх птушак»

Мастачка Ірына Радкевіч аднойчы спыніла свой погляд на суседскім індыку і закахалася ў гэтых птушак. Зачаравацца гэтымі свавольнымі птушкамі могуць зараз наведнікі галерэі «У Майстра», дзе 25 студзеня адкрылася персанальная выстава мастачкі пад назвай «Індык суседкі».

Ірына Радкевіч з’яўляецца адным з самых вопытных і папулярных мастакоў па кераміцы ў Гродне. Яе працы маюць вялікі поспех у родным горадзе, Расіі, Польшчы, Літве, Францыі, Германіі, Японіі. Яе керамiка ёсць не толькі ў музейных зборах Беларусі, але і ў музеі керамікі ў Карэі. З пачатку 2000-х Ірына актыўна спрабуе сябе ў розных мастацкіх накірунках: скульптуры, жывапісе, фрэсцы.

Арт-дырэктарка галерэі Вольга Бараноўская каментуе выставу:

«Праект Ірыны Радкевіч „Індык суседкі“ з’яўляецца аўтарскім эксперыментам. Падарожжам мастачкі ўнутр сябе з мэтай зразумець, намацаць новыя для сябе эстэтычныя вобразы. Гэта першая персанальная маляўнічая выстава Ірыны Радкевіч. На ўсіх палотнах намаляваныя хатнія птушкі. Гэта вельмі просты лад, знаёмы з дзяцінства, які выклікае асацыяцыі са спакойным вясковым жыццём. Аднак не ўсё так проста, на мой погляд гэта эстецкая гульня, калі аўтар хітруе з гледачом і кажа ў працах не праз вобраз, а праз метад выканання. У працах аўтара колер, святло, фактура становяцца нашмат больш змястоўнымі чым тое, што менавіта намалявана на палатне».

Выстава будзе доўжыцца да 21 лютага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024