У Беларусі змянілі правілы знаходжання ў памежнай зоне і паласе

Зараз беларус мае права замест пашпарта падаць кіроўчае ці службовае пасведчанне, вайсковы білет. Замежнікі і наогул змогуць рухацца транзітам без пропуску праз памежную зону ў санаторыі, дамы адпачынку і аб’екты прыдарожнага сэрвісу. Новаўвядзенні пашыраць функцыі мытнай службы, часткова надаўшы ёй паўнамоцтвы памежнікаў.

Перадача часткі функцый дазволіць вызваліць каля сотні пасад у органах памежнай службы, якія пераразмяркуюць у падраздзяленні на ўкраінскай і прыбалтыйскай дзялянках мяжы, а таксама ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Правядзенне ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў таксама будуць забяспечваць, у тым ліку, і памежнікі.

У межах памежнай палосы і зоны зараз нельга без узгаднення з памежнікамі карыстацца аптычнымі прыладамі.

Пасля выдачы беларусам біяметрычных пашпартоў з’явіцца магчымасць аўтаматызаваць памежны кантроль.

Больш дэталёвую інфармацыю пра новаўвядзенні можна даведацца на партале Дзяржпамежкамітэта, а таксама падчас знаходжання ў памежзоне ці перасячэння дзяржаўнай мяжы.

Дзяржпамежкамітэт тлумачыць, што змены ўвялі для спрашчэння парадку наведвання грамадзянамі памежнай зоны, таксама каб стварыць новыя працоўныя месцы і дадатковыя ўмовы для ўцягнення размешчаных у ёй земляў і аб’ектаў у гаспадарчы зварот. Ёсць разлік таксама павялічыць прывабнасць турыстычных аб’ектаў на прымежнай тэрыторыі.

Падзяліцца
Меткі: законмяжа

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024