«Нёман» нечакана прайграў, а «Ліда» перайграла «маладзёжку»

Прадстаўнікі Гродзенскай вобласці завяршылі ў суботу чарговы тур чэмпіянату краіны на хакеі з процілеглымі вынікамі.

«Нёман», паказаўшы добрую гульню, так не змог адолець «Дынама» з Маладзечна, піша «Гродзенская праўда». Гродзенцы стварылі нямала момантаў, шмат кідалі, аднак, закінуць змаглі толькі раз: вылучыўся Кіслы. Гаспадары ж закінулі двойчы. Як вынік 2:1 — першая ў 2019 годзе параза «Нёмана». Гродзенцы ідуць на другім месцы ў турнірнай табліцы, аднак, адставанне ад сталічнага «Юнацтва» павялічылася да 18 ачкоў.

Наступны матч «Нёман» правядзе дома 22 студзеня. Каманда пэўна паспрабуе рэабілітавацца перад заўзятарамі. Аднак, наўрад гэта будзе лёгкая гульня, у Гродне будзе гасцяваць «Ліда».

Гульня з моладзевай зборнай была не самай багатай на галы, але галоўнае ў ёй вынік. «Ліда» перамагла з рахункам 2:1 і замацавалася на 6-м радку ў турнірнай табліцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года, можна і час адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024