У Беларусі спрашчаюць рэгістрацыю аўтамабіляў

У Беларусі з 21 студзеня спросцяцца правілы рэгістрацыі аўтатранспарту. У сілу ўступае пастанова Рады Міністраў № 747, якая сцвярджае новы парадак дзяржрэгістрацыі транспартных сродкаў, піша «Гродзенская праўда».

Зняць з уліку машыну стане прасцей і хутчэй. Гэта можна будзе зрабіць у кожным рэгістрацыйным падраздзяленні.

Таксама з 21 студзеня пры страце нумара для замены не спатрэбіцца абавязкова прадстаўляць аўтамабіль для агляду на месцы рэгістрацыі, гэта можна будзе зрабіць у любым падраздзяленні.

Прадаўцы новых аўто змогуць ставіць машыну на ўлік перад продажам (аказваць такую паслугу). Пасля ўвядзенне ў дзеянне сістэмы электронных пашпартоў аўтатранспарту, якая чакаецца з 1 лістапада гэтага года, новыя аўтамабілі беларускія юрасобы змогуць рэгістраваць без падавання на агляд у ДАІ.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024