Скасуюць крымінальную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў

Закон «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня 2019 года. Сярод іншага Закон цалкам выключае артыкул 193.1 з Крымінальга кодэкса. Гэта адказнасць за «незаконныя арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасці».

У той жа час Закон прадугледжвае ўвядзенне адміністрацыйна адказнасці за такія ж дзеянні - штраф да 50 базавых велічынь (арт. 23.88 КаАП). Змены ўступяць у сілу праз паўгады пасля апублікавання.

«Гарадзенская вясна» нагадвае, што артыкул 193.1 быў унесены ў Крымінальны кодэкс у 2005 годзе і прадугледжваў пакаранне ад арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Размова пра адмену гэтага сумнавядомага артыкула вялася даўно. Гэтага патрабавалі і міжнародныя арганізацыі, і праваабаронцы. За час дзеяння артыкула па ім было асуджана 17 чалавек.

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024