На Індурскім шашы аўтобус наехаў на пешахода. Гэта адбылося ўчора ўвечары. Пацярпелую ў вельмі цяжкім стане змясцілі ў шпіталь.
У дзясятым гадзіны вечара аўтобус «МАЗ» ехаў па пяцідзясятым маршруце. Пасля кальцавой развязкі рухаўся ў бок вуліцы Кабяка, калі збіў кабету. Яна ішла справа па пешаходным пераходзе. Кіроўца прызнаў, што ехаў накатам (каціўся, разагнаўшыся) на чырвоны сігнал святлафора. Чаму паступіў такім чынам — патлумачыць ДАІ не змог.
Падмяў аўтобус жанчыну або штурхануў - гэта і многае іншае вызначыць следства. Узбуджана крымінальная справа.
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…
Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…