Спадчына

Палацы з абгортак ад цукерак і каралі з фальгі: у Новым замку паказваюць знакамітыя кракаўскія батлейкі

У Новым замку з’явіўся дзіўны горад. Яго змайстравалі з фанцікаў і абгортак, фальгі і мішуры. Зіхацяць купалы, гатычныя дахі, на дарожках — танцы, музыканты. Шырока адкрыты Залатыя вароты, за імі… яслі, сена і Святое сямейства. У Гродна прывезлі знакамітыя кракаўскія батлейкі, якія ўваходзяць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Незвычайныя лубачныя кампазіцыі ў гонар Раства — феномен, характэрны толькі для Кракава. Гэта сапраўдны сацыяльны праект на біблейскую тэму, бо больш за 200 гадоў батлейкі майструюць аматары. Дарослыя і дзеці ствараюць іх для свята, у сакральныя сюжэты ўрываецца свецкае жыццё, гераічныя гісторыі.

Каралі, прэзідэнты і чэмпіёны

Традыцыйна ўсе кракаўскія батлейкі маюць вежы. Па форме яны нагадваюць Марыяцкі касцёл, сабор Вавеля або Ратушу. Праглядаюцца элементы каралеўскага замка, палацаў, брамаў, сцен.

Не ўсе персанажы — удзельнікі і сведкі нараджэння Хрыста. Побач з мудрацамі-каралямі можа весяліцца Лайконік — кракавянін пераапрануты ў касцюм татарскага хана, з вузкага акна выглядае вядзьмак пан Твардоўскі, а па прыбранай вуліцы побач з кветачніцай ходзіць былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса або шматразовы чэмпіён свету па скачках з трампліна Адам Малыш.

Ад некалькіх міліметраў да пяці метраў

Больш 80 гадоў у Кракаве праходзіць конкурс на лепшую батлейку. Цяпер яго арганізуе Гістарычны музей горада. Кожны год у першы чацвер снежня на рынкавай плошчы вакол помніка Адаму Міцкевічу любы ахвочы можа выставіць сваю інсталяцыю. Звычайна гэта каля 200 прац. Усе забіраюць у музей, дзе іх ацэньвае журы з прафесіяналаў: мастакоў, мастацтвазнаўцаў, дызайнераў.

— Звычайна конкурс праходзіць у 4-х намінацыях: да 15 сантыметраў, 70 см, 120 см і вышэй. Самая маленькая кампазіцыя была вышынёй у некалькі міліметраў, а самая вялікая — вышэй за 5 метраў, — распавядае куратар выставы Анджэй Вока. — Затым уладкоўваем выставу, дзе прадстаўлены ўсе без выключэння батлейкі. Некаторыя працы музей купляе. У Гродне прадстаўлены найлепшыя экспанаты з фондаў Кракаўскага гістарычнага музея.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024