Людзі і справы

Выкладчык матэматыкі з Харватыі праехаў Беларусь і толькі ў Гродне сустрэў беларускамоўных

Харвацкі выкладчык Ігор Легаз вырашыў правесці студзеньскія канікулы ў Беларусі. Ён пабываў у некалькіх беларускіх гарадах і ў канцы падарожжа заехаў у Гродна. Тут ён упершыню сустрэў людзей, якія загаварылі з ім на беларускай мове.

Для сваіх блізкіх і сяброў Ігор вырашыў зняць відэа ў Гродне. У ім ён паказаў, што харват можа без праблем зразумець беларуса і наадварот. Гродзенцаў, якія размаўляюць на беларускай мове, турыст знайшоў у крамах «Цудоуня» і «Адметнасць», «Цэнтры гарадскога жыцця» і рэдакцыі Hrodna.life.

«Усе славянскія мовы падобныя і ў гэтым я чарговы раз пераканаўся ў Гродне. Я без праблем магу зразумець беларуса», — кажа харват.

Ігор з гродзенцамі, якія ў штодзённым жыцці актыўна ўжываюць беларускую мову
Ігор родам з харвацкага Дуброўніка, але працуе выкладчыкам матэматыкі ў сярэдняй школе ў Босніі і Герцагавіне ў горадзе Мостар. На студзеньскія канікулы мужчына вырашыў чарговы раз прыехаць у Беларусь. Гэта ўжо сёмая яго паездка ў нашу краіну.

«Я люблю падарожнічаць. У Беларусі мне падабаецца, тут гасцінныя людзі. Асабліва дзяўчыны прыгожыя — найлепшыя ў свеце. Але мяне здзіўляе адзін факт: беларусы не размаўляюць на роднай мове. Толькі ў Гродне я пачуў як людзі гавораць па-беларуску. Я іх разумеў і яны мяне таксама. Менавіта таму я вырашыў зняць відэа і паказаць сваім сябрам і знаёмым, што харвацкая і беларуская мовы падобныя. Калі беларусы ў бліжэйшы час не пачнуць гаварыць на сваёй мове, яна можа знікнуць. Трэба шанаваць сваё».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024