Праграма Study Tours to Poland запрашае беларускіх студэнтаў на навучальны візіт

Да ўдзелу ў STP запрашаюцца студэнты з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. У межах праграмы можна наведаць уладныя і грамадскія ўстановы, пазнаёміцца з функцыянаваннем бізнэса, адукацыі, СМІ. Набор на вясновую праграму ідзе да 31 студзеня 2019 года.

Study Tours to Poland STP для студэнтаў - адукацыйная праграма, у межах якой студэнты прымаюць удзел у навучальных візітах у Польшчы. Студэнты падаюцца да ўдзелу ў Праграме індывідуальна ў межах конкурсу. У межах Праграмы Польшчу наведвае штогод больш 200 чалавек.

Мэтай STP для студэнтаў з’яўляецца паказ розных аспектаў жыцця ў Польшчы, прадстаўленне сістэмных зменаў і мадэрнізацыі, а таксама вопыта прысутнасці ў еўрапейскіх структурах. Адначасова вельмі важным з’яўляецца пазнаванне неўрадавага сектара і ўсіх формаў грамадскай актыўнасці. Больш інфармацыі тут.

Калі і як падаваць заяўку на STP?

Да ўдзелу ў STP запрашаюцца студэнты з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. Набор на вясновую праграму праводзім на мяжы снежня і студзеня, на восеньскую праграму — на мяжы чэрвеня і ліпеня. Бягучая інфармацыя на тэму набора даступна на інтэрнэт-старонцы, fan page STP у Facebooku і на Інстаграме.

У STP могуць прымаць удзел:

  • асобы ва ўзросце 18−21 год, у выпадку кандыдатаў з Малдовы — 18−22 гады;
  • грамадзяне Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (Калінінградская, Ноўгарадская, Варонежская, Ленінградская, Маскоўская вобласці, Санкт-Пецярбург і Масква)
  • асобы, якія навучаюцца ў пералічаных краінах і вобласцях;
  • студэнты, якія маюць сапраўдны пашпарт
  • асобы, якія яшчэ не былі ўдзельнікамі STP для студэнтаў.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024