Пракуратура: у Гродне будаўнікі не ўкладваюцца ў тэрміны, а заказчыкі не сочаць, на што ідуць грошы

Пракуратура Гродзенскай вобласці звярнула ўвагу на зрыў тэрмінаў пры будаўніцтве жылля і запатрабавала ліквідаваць парушэнні заканадаўства. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Генеральнай пракуратуры, паведамляе БЕЛТА. З перавышэннем адведзенага па нарматывах часу ў 2017−2018 гадах будавалася жыллё ў Гродне, Лідскім, Гарадзенскім і Шчучынскім раёнах.

«Зрыў заказчыкамі і падрадчыкамі тэрмінаў будаўніцтва і ўводу аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ў эксплуатацыю пацягнула за сабой парушэнне жыллёвых правоў і законных інтарэсаў грамадзян, — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Сярод асноўных прычын для гэтага названыя адсутнасць фінансавання, недахоп абаротных сродкаў і працоўных рэсурсаў падрадных арганізацый. Падчас праверкі выяўлены парушэнні заканадаўства ў сферы тэхнічнага нагляду, невыкананне правілаў заключэння і выканання дагавораў будаўнічага падраду, парадку вяртання грамадзянам грашовых сродкаў у выпадку невыканання абавязацельстваў або скасавання дагавора раней устаноўленага тэрміну. Устаноўлены факты нямэтавага выкарыстання субпадрадчыка бюджэтных грашовых сродкаў, якія былі пералічаныя для кансервацыі аб’ектаў.

Якія работы сарвалі у Гродзенскай вобласці

У Гродне, напрыклад, быў сарваны тэрмін ўводу ў эксплуатацыю жылога дома ў мікрараёне Паўднёвы-2. У генеральнага падрадчыка ГОСУП «Гроднааблсельбуд» былі фінансавыя праблемы. Кааператыў у жніўні 2017 года ліквідавалі. Гродзенскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб пераводзе жылога дома ў разрад жылля камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. У сувязі са змяненнем прызначэнні і крыніцы фінансавання будаўніцтва аб’екта 4 снежня 2017 года прыпынілі. Пры гэтым ГОСУП «Гроднааблсельбуд» да гэтага часу не завяршыла работы па кансервацыі аб’екта.

У Шчучыне з парушэннем нарматыўных тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю будавалі два жылыя дамы: на 60 кватэр па вуліцы Заводскай і на 4 кватэры па вуліцы Савецкай. Прычым апошні аб’ект узводзіўся для шматдзетных сем’яў. Акрамя таго, выяўленыя невыкананне ўмоў дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва і неналежная якасць выкананых будаўнічых работ у гэтым жылым доме.

У Лідскім раёне з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва ўвялі ў эксплуатацыю 6 шматкватэрных жылых дамоў. Напрыклад, будаўніцтва жылога дома ў мікрараёне Індустрыяльны, забудоўшчыкам якога было ДСУП «Лідская ПМК-169», завяршылі праз год пасля запланаванай даты.

Прадпісанні аб устараненні парушэнняў не выносілі

«Тэрытарыяльныя выканаўчыя і распарадчыя органы не ў поўнай меры выкарысталі прадастаўленыя ім законам паўнамоцтвы па прыцягненню да адміністрацыйнай адказнасці службовых асоб заказчыкаў, забудоўшчыкаў і падрадчыкаў, па віне якіх не былі выкананы абавязацельствы па дагаворах будаўнічага падраду», — адзначылі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Прадпісанні аб устараненні парушэнняў заканадаўства ў сферы будаўніцтва Гродзенскі аблвыканкам, Гродзенскі гарвыканкам і раённыя выканаўчыя камітэты у 2018 годзе не выносілі. Пры гэтым камітэт па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама ўзгадняў падаўжэнне тэрмінаў будаўніцтва фармальна — без наяўнасці неабходных дакументаў.

Па выніках праверкі тэрытарыяльныя пракуроры вынеслі 2 прадпісанні генпадрадчыка, ўнеслі 4 прадстаўлення ў гарадскія і раённыя выканкамы. Пракуратура Гродзенскай вобласці ўнесла прадстаўленне ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, у якім запатрабавала ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024