Пітная вада адпавядае нормам толькі ў Гродне, у раёнах — не

Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла якасць пітной вады ў населеных пунктах і засталася незадаволена. Водазабеспячэнне рэгіёна наладжана з падземных крыніц, у якіх дастаткова высокае прыроднае ўтрыманне жалеза. Даследаванні пацвердзілі, што вада многіх свідравін не адпавядае гігіенічным нарматывам. Толькі вада камунальнага вапрадавода Гарадзенскай гарадской ЖКГ па якасці падыходзіць для піцця.

Павышанае ўтрыманне жалеза зафіксавана ў вадзе некаторых камунальных водаправодаў Свіслацкага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Гарадзенскага, Ашмянскага, а таксама ведамасных водаправодаў Гарадзенскага, Бераставіцкага, Лідскага і Дзятлаўскага раёнаў, паведамілі ў інфаслужбе абласной пракуратуры.

Адбор пробаў са свідравін Смаргонскага РУП ЖКГ паказаў, што ў вёсках Сасноўка, Вётхава, Шутовічы, Лазуркі і Жодзішкі паказнікі вады па мутнасці перавышаны ў 1,5−2 разы. Пры норме ўтрымання жалеза не больш за 0,3 мг/дм3 у свідравінах Жодзішак такія паказнікі склалі 1,99 мг/дм3, у в.Сасноўка — 1,46 мг/дм3, у в.Войстам — 1,03 мг/дм3.

Аналагічная сітуацыя склалася і ў іншых раёнах вобласці.

Супрацоўнікі пракуратуры прыйшлі да высновы, што суб’екты гаспадарання, на баланс якіх пастаўлены падземныя крыніцы і сістэмы пітнога водазабеспячэння, не выконвалі належным чынам санітарных і экалагічных нормаў па іх ахове ад забруджанняў, не забяспечылі рэжым зонаў санітарнай аховы. Не ўсюды арганізаваны лабараторны кантроль якасці пітной вады.

Па выніках праверкі пракуроры раёнаў вынеслі 12 прадстаўленняў, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 5 службовых асоб і запатрабавалі ліквідаваць выяўленыя хібы і недагляды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024