У Свіслачы проста з двара скралі шчаня алабая

У горадзе Свіслач мінак скраў з дваровай тэрыторыі шчанюка алабая. За крадзеж пагражае крымінальная адказнасць.

Мужчына шпацыраваў па вуліцы Камсамольскай, убачыў у двары крамы шчаня пароды алабай і забраў яго. Шчаня ўжо цяпер адпавядае памерам сярэднестатыстычнага сабакі, а пасталеўшы, дарасце до 78 сантыметраў у карку і 79 кілаграмаў вагі. Гэта не збянтэжыла выкрадальніка, пазней мужчына растлумачыў міліцыянерам, што сабака яму проста спадабаўся.

Падазроны ўжо раней бываў асуджаны, у тым ліку і за крадзяжы. Шчаня жа нават не ўцяміла, што з ім не гуляюць, а выкрадаюць.

Гаспадар сабакі, прадавец у краме, адразу звярнуўся ў праваахоўныя органы, прычыненая шкода склала 300 рублёў. Злачынца знайшлі, сабаку вярнулі гаспадару, а супраць мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж», паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024