Песні гродзенскіх гуртоў «Dzieciuki» і «КальЯн» увайшлі ў 60 беларускамоўных хітоў сучаснасці

Да 15-гадовага юбілею TuzinFM разам з Letapis.by склаў рэйтынг песень, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. Туды ўвайшлі песні «Радыёактыўны снег» ад «КальЯн» і «Сумнае рэгі» ад «Dzieciuki».

Паслухаць 60 беларускамоўных хітоў можна тут.

«Бадай самая яркая беларуская рок-песня на тэму радыяцыі і візытоўка адной з першых беларускіх фолк-панкаў­скіх камандаў, лідэрам якой быў Алесь Дзяні­саў. Яна была запі­саная для першага электрыч­нага альбому каманды „У краіне цудаў“ (1997), а пасля музыкі неаднойчы да яе звяр­таліся — праз 8 год яе пера­запісалі ды пера­выдалі асобным сінглам, праз 11 год знялі кліп. Як „КальЯн“ разышоўся, кампа­зіцыя перайшла ў рэпертуар новай каманды Алеся — Dzieciuki», — пішуць пра «Радыёактыўны снег».

www.youtube.com/watch?v=vkhKuW47M4g

«Цэнтраль­ная песня з дэбютнага альбому гарадзен­скай фольк-панк фармацыі, у якой акрэслі­ваецца іх пазіцыя: камунізм = фашызм. Музыкі прысвя­цілі песню ахвярам бальша­візму і нацызму, а кліп на песню знялі ў Хатыні і Кура­патах», — а гэта пра «Сумнае рэгі».

www.youtube.com/watch?v=39jMugc6eHE

У рэйтынг увайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з хіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003). Шмат хітоў выконваюць «Крама», «Крамбамбуля», «N.R.M», Зміцер Вайцюшкевіч, «Ulis» і «Ляпіс Трубяцкі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024