Футбольны «Нёман» запрашае на апошні матч сезона

У нядзелю 2 снежня футбольны «Нёман» правядзе апошні матч сёлетняга сезону ў якім будзе прымаць свайго прынцыповага супернiка ў заходнім дэрбі - брэсцкае «Дынама».

За тур да канца чэмпіянату «Нёман» ужо забяспечыў сабе сёмае месца ў чэмпіянаце. У актыве гродзенцаў 43 ачкі, вышэй «Дынама-Брэст» — 49. Матч у Гродне паміж супернікамі нічога ўжо вырашаць не будзе, але вядома што абедзве каманды плануюць перамагчы. За матчам стаіць лідэрства на захадзе Беларусі.

Гэты матч будзе цiкавым яшчэ тым, што гродзенец Павел Савіцкі згуляе на родным стадыёне ў складзе іншай каманды ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана».

Прэс-служба гродзенскага клуба паведаміла, што на матч уваход для ўсіх жадаючых будзе свабодны

Пачатак гульнi «Нёман» — «Дынама-Брэст» на гродзенскім стадыёне ў 14:00

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024