У Гродна затрымалі гандляра марыхуанай (+відэа)

Гарадзенскія мытнікі спынілі канал збыту марыхуаны, якую жыхар Гродзенскага раёна гадаваў у сябе дома.

39-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы ў Гродна пры збыце гараджанам марыхуаны, якую мужчына гадаваў у сваім прыватным доме. Падчас ператрусу па месцы яго жыхарства знайшлі сцёблы расліны ў вазоніках, высушанае лісце і насенне, якое згодна высновам экспертаў з’яўляецца марыхуанай, паведамляе Гарадзенская рэгіянальная мытня.

У дачыненні грамадзяніна, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары, Гарадзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы па ч.2 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь (выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасыланне дзеля збыту або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў). Мужчыну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.

Яшчэ дзве крымінальныя справы ўзбуджаны па ч.1 арт.328 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні пакупнікоў (набыццё, захоўванне, перавозка ці перасыланне наркатычных сродкаў без мэты збыту — абмежаванне волі да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024