Спадчына

Будаўніку, які знайшоў скарб у цэнтры Гродна, выплацяць узнагароджанне да канца лістапада

Скарб, які знайшлі на вуліцы 2-й Працоўнай, яшчэ ў ліпені прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Праўда, узнагароджання будаўнік, які перадаў дзяржаве знаходку, так і не атрымаў. У аблвыканкаме распавялі Hrodna.life, што пытанне з выплатай плануюць вырашыць да канца лістапада.

Скарб знайшоў 14 красавіка 2018 года ў старым будынку на 2-й Працоўнай падчас разборкі даху будаўнік Уладзімір Страковіч. Пад бэлькай у маленькай каробачцы ад тытуню ён выявіў каля 30 залатых манет 18−19 стагоддзяў, звыш 10 розных каштоўных упрыгожванняў - пярсцёнкі і ланцужкі, а таксама каронкі.

Знаходку забралі ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Там яе ацанілі і прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Знаходку ацанілі амаль у 19,5 тысяч долараў. Па законе ўласніку будынка, дзе была знойдзена знаходка, і таму, хто знайшоў скарб, належыць 50 адсоткаў ад яго кошту.

Пасля надання знаходцы статусу будаўніку і ўладальніку будынка паабяцалі выплаціць узнагароджанне. Як распавяла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аксана Коханава, да канца лістапада 2018 года гэта пытанне павінна вырашыцца.

«Рашэнне падрыхтавана і згодна з названымі ў заканадаўстве тэрмінамі ўзнагароджанне будзе выплачана. Зараз збіраюцца ўсе дакументы. Да канца лістапада ўсё павінна быць выплачана», — адзначыла Аксана Коханава.

Будаўнік Уладзімір Страковіч, які знайшоў скарб і перадаў яго дзяржаве. На што патраціць сваю частку ўзнагароджання, ён яшчэ не прыдумаў.
Плануецца, што будаўніку і ўласніку будынка агулам выплатять каля 9700 долараў. Але не выключана, што гэтая сума будзе падзеленая не на дваіх, а на чацвярых, бо на момант знаходкі будынак рэканструявалі падрадныя арганізацыі.

Да нядаўняга часу гэты скарб, як і іншыя, знойдзеныя ў Гродне і вобласці за апошнія некалькі дзясяткаў гадоў, можна было ўбачыць на выставе ў Новым замку.

Пра скарб з вуліцы 2-й Працоўнай на выставе ў Новым замку распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч
Папярэдні досыць буйны скарб знайшлі ў Гродне ў 2016 годзе. Тады будаўнікам, што яго выявілі, прыйшлося чакаць больш за год, каб яго прызналі каштоўным і выплацілі ўзнагароджанне. Як на Антонава, так і на 2-й Працоўнай, знаходкі маюць габрэйскі след, яны былі схаваныя на тэрыторыі двух гета падчас Другой сусветнай вайны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024