П’яная пенсіянерка з Мастоўскага раёну, пагражаючы нажом, скрала веласіпед з крамы

59-гадовая пенсіянерка ў Мастоўскім раёне зайшла ў гандлёвую залу і паспрабавала выкрасці выстаўлены на продаж ровар. Прадавец зрабіла ёй заўвагу, пасля чаго ўбачыла нож у руках жанчыны. Пагражаючы нажом, пенсіянерка выкаціла веласіпед, але нікуды не паехала, а кінула яго непадалёк. У гэты час прадавец выклікала міліцыю, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сама жанчына пражывае ў суседнім Ваўкавыскім раёне, а на момант кражы была моцна п’яная і нічога пра ўчынак патлумачыць не змагла.

Падазраваная раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, у яе вышэйшая адукацыя. Прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024