«Мы вярнуліся». На Савецкай плошчы стартавалі спаборніцтвы пазадарожнікаў «Паплавы»

Каля 100 пазадарожнікаў з Беларусі і блізкага замежжа можна было ўбачыць 11 кастрычніка на Савецкай плошчы ў Гродне. З цэнтра горада быў дадзены старт міжнародным спаборніцтвам — трофі-рэйду «Паплавы».

Такая падзея ў Гродне праходзіць ужо ў другі раз. Упершыню пазадарожнікі выстаўлялі ў цэнтры Гродна перад стартар рэйду ў 2015 годзе.

Пасля ўрачыстага старту ўдзельнікі накіраваліся ў Парэчча, дзе пройдуць цяжкія заезды па бездаражы. Сярод удзельнікаў ёсць і гродзенцы.

«У нас быў перапынак і мы вярнуліся ў Гродна, а наогул у Гродзенскім раёне гэта ў нас пятая гонка ў гісторыі, — распавядае каардынатар гонак Васіль Чарапок. — У гэтым годзе да нас заявілася шмат краін, акрамя гаспадароў: Расія, Украіна, Латвія, Літва, Германія і экіпаж з Ізраіля. Нашы спаборніцтвы праходзяць два дні ў рамках Кубка Беларусі. А наогул мы вярнуліся ў Гродна, каб нас не забыліся».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024