Навіны

Дальнабойніку — ад 2500 тысяч рублёў: топ вакансій у Гродна з самымі вялікімі заробкамі

Афіцыйнае беспрацоўе ў Гродне ў верасні склала 0,4%, а на аднаго беспрацоўнага прыпадае чатыры вакансіі. Вывучыўшы базу сайта РАБОТА.T*T.BY, «Вячэрні Гродна» знайшоў пяцёрку самых высокааплатных месцаў працы ў рэгіёне.

Самую «грашовую» вакансію прапануе кампанія грузаперавозак, якой патрабуюцца кіроўцы-міжнароднікі з вопытам працы не менш як 1 год. Фірма абяцае да 70 еўра ў суткі (або 2,5 тысячы рублёў у месяц на рукі) і гарантуе выплаты на выпадак вяселля або нараджэння дзіцяці.

На другім месцы яшчэ адна вакансія кіроўцы-міжнародніка з заробкам ад 1000 еўра на рукі. Дальнабойніку абяцаны выплата зарплаты два разы ў месяц, аплатныя бальнічныя, адпачынкі і прастоі.

Ад 1750 рублёў атрымае будучы спецыяліст па арганізацыі гандлю ў буйной гандлёвай сеткі. Наймальнік патрабуе вопыт кіравання прадуктовым магазінам не менш 2-х гадоў, вышэйшую адукацыю, стрэсаўстойлівасць і ўменне вырашаць канфліктныя сітуацыі.

Мінімум за 1500 рублёў у месяц прыйдзецца працаваць гандлёваму прадстаўніку фірмы. Патрабаванні - вопыт працы ў якасці ГП, камунікабельнасць і адказнасць, а таксама ўменне працаваць на вынік.

Пятае месца — у вакансіі супервайзера гандлёвых прадстаўнікоў. За мінімум 1200 рублёў у месяц трэба арганізоўваць працу трох чалавек, забяспечваць рост продажаў на тэрыторыі вобласці і весці перамовы з ключавымі кліентамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024