Ліга чэмпіёнаў: «Нёман» прайграў у Берліне і страціў шанцы на выхад у плэй-оф

У сталіцы Германіі 10 кастрычніка хакеісты «Нёмана» прайгралі мясцоваму «Айсбэрэну» з лікам 1:4 і датэрмінова згубілі шанцы на выхад у наступную стадыю Лігі чэмпіёнаў.

Гаспадары адкрылі лік у матчы на ​​15-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Рэнфорда. Гродзенскія хакеісты хутка здолелі зраўняць лік — вызначыўся Елісеенка на 17-й.

У другой дваццаціхвілінцы «Нёман» прапусціў яшчэ дзве шайбы, але вось сам вызначыцца не мог, нягледзячы на ​​тое што гродзенцы шмат гулялі ў большасці, у тым ліку, і 5 на 3.

У заключным перыядзе «Айсбэрэн» закінуў яшчэ адну шайбу і паставіў кропку ў матчы.

«Айсбэрэн»: «Нёман» — 4:1 (1:1, 2:0, 1:0).

Шайбы закідвалі: 1:0 — 15 Ранфорд (Сміт, Буш) 1:1 — 17 Елісеенка (Баярчук) 2:1 — 31 Шэппард (Дзюпон, МакКуін) 3:1 — 32 Нэбэльс (Ранкель, Кандары) 4:1 — 41 Сміт (Ранфорд, Кэттэмэр)

Табліца групы D: «Цуг» — 13 ачкоў (5 матчаў), «Камета» — 9 (5), «Нёман» — 5 (5), «Айсбэрэн» — 3 (5).

Апошні матч у сёлетняй Лізе чэмпіёнаў «Нёман» правядзе ў Гродне 16 кастрычніка і будзе прымаць «Айсбэрэн».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024