Цягнік у польскі Шчэцін праз Варшаву і Беласток хочуць пусціць з Гродна

Пусціць цягнік, які будзе курсіраваць з Гродна ў польскі Шчэцін праз Беласток і Варшаву, плануюць у бліжэйшы час. Гэта дасць падарожнікам больш магчымасцяў, каб прыехаць у бязвізавы Гродна.

Як распавёў Sputnik генеральны консул Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксенджек, маюцца тэхнічныя магчымасці, каб з Гродна ў Польшчу курсіравала два цягнікі ў дзень, а не адзін, як цяпер. Другім польскім маршрутам ў Гродне павінен стаць цягнік «Гродна-Варшава-Шчэцін».

Пра гэта паведамлялася яшчэ год назад.


З Гродна могуць пусціць бесперасадачны цягнік да польскага Шчэціна


«Мы надаем асаблівую ўвагу захаванню маршрутаў, якія злучаюць нашу краіну з сумежнымі рэгіёнамі і сталіцамі суседніх чыгуначных адміністрацый. Зараз актыўна развіваецца памежны рух з Польшчай, прыкладам таму можа служыць арганізацыя перасадачнага злучэння Мінск-Брэст-Варшава, а таксама захаванне рэгулярнага штодзённага цягніка Кракаў-Варшава-Гродна. Акрамя гэтага, абмяркоўваецца пытанне арганізацыі бесперасадачных злучэнняў Гродна-Шчэцін. Магчыма, гэта будуць прычапныя вагоны да цягніка Гродна-Кракаў», — казаў начальнік пасажырскай службы Беларускай чыгункі Аляксандр Захарэвіч.

Зараз у Гродна можна даехаць цягніком TLK Hańcza, які курсуе з Кракава.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024