Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў чэшскую «Камету» ў першым матчы Лігі чэмпіёнаў

Вялікі хакей вярнуўся ў Гродна. У першым матчы сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў 31 жніўня «Нёман» прымаў на сваім лёдзе чэшскую «Камету». Матч скончыўся перамогай гродзенцаў з лікам 4:2.

Першы матч гродзенцаў у Лізе чэмпіёнаў наведала 2385 гледачоў. За кошт такой падтрымкі і ўпэўненай гульні «Нёман» здолеў абыграць чэмпіёнаў Чэхіі.

У чырвона-чорных дубль аформіў Сяргей Смураў, якога прызналі найлепшым гульцом у матчы. Таксама ў складзе гродзенцаў па разе вызначыліся Антон Елісеенка і Аляксандр Маляўка. У чэхаў шайбы закідвалі Ян Грушка і Ян Штэнцель.

«Нёман» — «Камета» — 4: 2 (1: 0, 2: 2, 1: 0)

Шайбы закідвалі:
1: 0 — Смураў (Савінаў, Варывончык) 10:02
2: 0 — Елісеенка 24:01
2: 1 — Грушка (Горкі, Кашпар) 27:59
2: 2 — Штэнцель (Стронджала) 30:00
3: 2 — Смураў (Савінаў) 38:04
4: 2 — А. Маляўка (Смураў) 43:34

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля пераможнага матчу:

— Мы вельмі добра пачалі сённяшні матч, на добрых хуткасцях. Тое, што мы запланавалі, калі рыхтаваліся да сённяшняга матчу, даволі многае атрымлівалася, асабліва ў першым перыядзе. І павялі, і стваралі моманты, але ў другім перыядзе з-за выдаленняў каманда прасела.

Вельмі выдатна госці гулялі сёння ў атацы. Паказалі, як трэба кантраляваць гульню ў атацы, я маю на ўвазе ў большасці. І вось гэты гол яны проста выдатна закінулі. Але задаволеныя тым, што калі былі яшчэ выдаленні - хлопцы добра адпрацавалі ў абароне, выстаялі. Калі мы павялі ў ліку, госці павінны былі больш актыўна пачаць гуляць, што і адбылося. Мы добра бараніліся і тыя контратакі, якія стварылі, удала рэалізавалі. Прыемна, што ўсё так склалася. Павіншаваў рабят з добрай гульнёй, свята атрымалася. Хакей быў добры.

Ужо 2 верасня «Нёман» правядзе другі матч у Лізе чэмпіёнаў. На сваім лёдзе гродзенцы будуць прымаць швейцарскі «Цуг». Білеты яшчэ ёсць у продажы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024