Здароўе і спорт

«Перамогу прысвячаем усім заўзятарам». «Нёман» у Гродне здолеў абыграць мінскае «Тарпеда»

У Гродне ў матчы 19-га тура «Нёман» атрымаў мінімальную перамогу над сталічным «Тарпеда». Адзіны гол у матчы на 75-й хвіліне забіў Валерый Жукоўскі.

Дзякуючы перамозе над «Тарпеда» гродзенцы здолелі перапыніць сваю чорную паласу без перамог, якая доўжылася 5 матчаў.

У матчы з мінчанамі каманда Ігара Кавалевіча паказала атакуючы футбол, але вось вызначыцца змагла толькі аднойчы. На 75-й хвіліне матчу Жукоўскі з кута брамавай расстраляў вароты гасцей.

«Нёман» — «Тарпеда-Мінск» — 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Мы рыхтаваліся да адной гульні, а атрымалі цалкам новы склад. Мелі мы сёння перавагу, павінны былі забіваць раней, каб зняць некаторы псіхалагічны момант, які прысутнічаў. Я рады, што мы давялі матч да перамогі, да заслужанай перамогі. Вельмі ўдзячны фанацкаму сектару, ды і хлопцы прасілі перадаць прывітанне і падзяку. Самыя шчырыя людзі знаходзяцца на тым сектары. Яны заўсёды за нас перажываюць і ў цяжкія, і ў радасныя хвіліны. Удзячны, што яны вярнуліся на стадыён. Гэтую перамогу прысвячаем усім заўзятарам і ім у прыватнасці».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024