Падчас мадэрнізацыі «Каменнага Логу» будзем рухацца праз пункт спрошчанага пропуску «Відзы»

На час мадэрнізацыі пункта пропуску «Каменны Лог» статус міжнароднага можа атрымаць пункт спрошчанага пропуску «Відзы». Мадэрнізацыя патрабуе пераразмеркавання транспартных патокаў, якія ідуць у Літву, піша «Гродзенская праўда».

Акрамя пункта пропуску «Каменны Лог», мадэрнізацыю правядуць у «Брузгах-2». Чакаецца, што гэта дазволіць пазбегнуць чэргаў на межах падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. А ў 2021-м Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі.


Рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог» плануецца пачаць у 2019 годзе


Магчымасць надання пункту спрошчанага пропуску «Відзы» на беларуска-літоўскай мяжы статусу міжнароднага абмяркоўвалася падчас рабочага візіту першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага ў Віцебскую вобласць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024