Навіны

Пакаштуйце творы Ажэшкі, Быкава і Купалы. У бары «SVABODA» зрабілі кактэйлі ў гонар беларускіх класікаў

У Гродне ў бары SVABODA, які месяц таму адкрыўся ў самым цэнтры горада, склалі кактэйльную карту ў гонар вядомых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў, піша Citydog.by.

Напрыклад, кактэйль ў гонар Элізы Ажэшка назвалі «Апошняе каханне» (гэтак жа называецца адзін з раманаў пісьменніцы) і выкарыстоўвалі ў яго падрыхтоўцы апельсінавы лікёр, галубічны сок, сок лайма і чырвоны вермут. «Развітанне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага прыгатавалі з мядовага сіропу і вугальнага пылу. З творчасці Янкі Купалы ў кактэйльную карту бара патрапілі культавыя «Ня быць скотам» і «Маладая Беларусь».


Фотафакт: у цэнтры Гродна адкрыўся бар «Свабода»


— Асноўная канцэпцыя бара — гэта беларускі рамантызм: маладая і рамантычная, стыльная і жывая Беларусь. З гэтымі пачуццямі каманда бара ўяўляе здаровы рэгіяналізм, звяртаючыся да знакавых аўтарам беларускай культуры і асабліва нёманскага краю. Выбар кожнага пісьменніка, мастака або кампазітара не выпадковы. Злучаючы інгрэдыенты, мы імкнуліся перадаць свае пачуцці і ўражанні, якія ўзнікаюць у нас ад радкоў, кветак і гукаў якія дзеялі тут людзей, — пракаментавала CityDog.by PR-менеджерка бара Таццяна Бабко.

Фота карты апублікаваў Сяргей Пеляса.
Пакуль што кактэйльную карту выпусцілі на рускай і англійскай мове, хутка з’явіцца беларускамоўны варыянт: на кірыліцы і лацінцы.

Заснавальнікі бара — каманда маладых людзей з Гродна і Піцера. Па суседстве з барам SVABODA некалькі гадоў таму яны адкрылі адзін з самых цікавых пунктаў грамадскага харчавання горада — гастрабар Werden.

[irp posts="11 131″ name="Гастрабар Werden: Рабіць бізнес экасвядомым ў нашых умовах атрымліваецца складана"]

Падзяліцца
Меткі: месцы

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024