Горад

Улады пагадзіліся на музей рэтратэхнікі, але калекцыянераў не задавальняе прапанаванае месца

Гарадскія ўлады падтрымалі ідэю стварэння ў Гродне музея рэтратэхнікі. Клубу «Вінтаж» прапанавалі на выбар пяць розных месцаў у горадзе для пастаяннай дэманстрацыі калекцыі. Калекцыянеры лічаць, што ўсе прапанаваныя месцы занадта далёка ад турыстычнага цэнтра. Яны гатовыя самі прапанаваць пляцоўкі ў цэнтры Гродна.

Нагадаем, у Гродне можа з’явіцца першы ў Беларусі музей рэтратэхнікі пад адкрытым небам. Зараз кіраўнік клуба «Вінтаж» Сяргей Мукасей шукае пастаяннае месца і спонсараў для вялікай калекцыі рэтрааўтамабіляў і матацыклаў культурна-гістарычнага клуба «Вінтаж».

Прапанаваныя месцы не задавальняюць — далёка ад цэнтра

Сёння ў Гродне ніводнае значнае свята ці падзея не абыходзяцца без удзелу тэхнікі клуба «Вінтаж». Рэтра-аўтамабілі адкрывалі фестывалі нацыянальных культур, абноўленыя магістральныя вуліцы, удзельнічалі ў штогадовых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі і ў іншых падзеях. За тры гады існавання ў клуба назапасілася вялікая колькасць тэхнікі, якая ў будучыні можа скласці аснову першага ў Беларусі музея рэтратэхнікі.

«Нашу ідэю ўлады ўхвалілі, але ў бюджэце грошай на яе няма, — распавядае Сяргей Мукасей. — Нам прапанавалі 5 месцаў у горадзе, дзе б мы маглі размясціць свой музей. Але гэтыя месцы нас трохі не задавальняюць, бо яны знаходзяцца далёка ад цэнтра. Мы з хлопцамі абмеркавалі іх і будзем прапаноўваць іншыя».

Патрэбен цэнтр

Прапанавалі клубу «Вінтаж» месца каля Кургана Славы, Панямуні і іншыя, даволі аддаленыя месцы. Калекцыянеры рэтрааўтамабіляў плануюць прасіць ва ўладаў месца ў цэнтры горада, дзе ходзяць турысты.

«Вядома, патрэбен цэнтр, калі не, то сэнс які ад музея. Каля філармоніі ёсць добрая пляцоўка, за сінагогай ёсць месца над абрывам. У гэтых месцах можна зрабіць музей. Зараз наша справа — зямля, а пасля будзем шукаць інвестара».

Сяргей Мукасей — кіраўнік аўтарэтраклуба «Вінтаж». Сяргей Мукасей адзначае, што для музея трэба не менш за 20 сотак зямлі.

Гатовыя далучыцца калекцыянеры з іншых гарадоў

Для музея клуб «Вінтаж» можа вылучыць каля 15−20 сваіх машын. Пры гэтым да гродзенскага праекту гатовыя будуць далучыцца і ўладальнікі рэтрааўтамабіляў з іншых гарадоў Беларусі.

«На фестывалі SunDay мы ўздымалі гэтую тэму і некаторыя хлопцы з розных гарадоў Беларусі выказалі жаданне ў будучыні перадаць сваю тэхніку да нас у музей. А ён можа стаць першым у Беларусі. Так што мы чакаем ад горада кавалачак зямлі ў цэнтры Гродна.


Хотите спрятаться от надоедливых соседей, которые постоянно заглядывают к вам в окна? Советуем вам приобрести рулонные шторы в Брянске. Большое разнообразие форм и цветов непременно вас порадует.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024