Горад

У Гродне засыпаюць крэйдавыя кар’еры бытавым смеццем — ВІДЭА

Гродзенец Андрэй Макараў 26 ліпеня выклаў у інтэрнэт відэа, у якім паказаў, чым засыпаюць крэйдавыя кар’еры на ўскраіне горада. Сярод будаўнічага грунту шмат бытавога і прамысловага смецця.

«Там не толькі будаўнічае смецце, але і пластык. Усё гэта ў будучыні ляжа на дно і ўмацуецца пластамі глебы, — кажа Андрэй. — Гэта будзе гніць вельмі доўга. Нейкія матэрыялы пад зямлёй наогул застануцца назаўждыі. Шчыра кажучы ўжо надакучыла змагацца з гэтым экалагічным бязладзем, але ў любым выпадку рука лісты пісаць не перастане. Якім чынам акрамя грунту, выпрацаванага пры будаўніцтве, сюды трапляе пластык, бытавыя і прамысловыя адходы — пытанне застаецца адкрытым?».

Засыпаць крэйдавыя кар’еры будаўнічым смеццем вырашыў Гродзенскі гарвыканкам 9 гадоў таму. У межах рэкультывацыі іх будуць засыпаць, пакуль вада не перастане выходзіць на паверхню.

Вада гэтых адпрацаваных кар’ераў непрыдатная для купання, кажуць эколагі. А будаўнічае смецце падзець няма куды. Да нядаўняга часу яго вывозілі за 30 кіламетраў, таму вырашылі зэканоміць. На месцы засыпаных кар’ераў могуць пасадзіць лес.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024