Горад

Лепшыя мамы Гродна пачалі новы сезон «Ванільнай вечарынкай»

У зефірна-ваздушную прастору ператварыўся 11 ліпеня рэстаран «Бакст». Тут праходзіла «Ванільная вечарынка» — першая ў новым сезоне сустрэча ўдзельніц конкурса «Лепшая мама Гродна-2018». Цягам наступных двух месяцаў горад будзе сачыць, як сярод 16 лепшых мамаў будуць выбіраць самую лепшую.

Вечарыну задумалі так, каб і дзеці адчувалі сябе свабодна і камфортна. Старэйшыя з іх важна здымалі сваіх мам падчас дэфіле ў модных строях. Малодшыя — усё непасрэдныя і вельмі-вельмі прыбраныя — віліся вакол мам ці гулялі з паветранымі шарыкамі.

Дарослым гасцям таксама не было сумна на імпрэзе — фотазона, выступленні, конкурсы і падарункі - ўсё было створана для лёгкага і вясёлага адпачынку.

Арганізатары праекта, Ірына Шапавалава і Алена Цыганок, падзяліліся з Hrodna.Life ўражаннямі ад адкрыцця: «Вельмі прыемна назіраць за мамамі-удзельніцамі мінулага сезону і бачыць, як такое ж моцнае сяброўства нараджаецца паміж новымі ўдзельніцамі. Ды яны і самі, пазіраючы ў бок леташніх лепшых мам, робяцца больш адкрытымі.

Самая галоўная наша мэта — зрабіць свята для людзей. Калі мы бачым, што пасля вечарынкі яны забіраюць у свой дом ўсмешкі і добры настрой — яна дасягнута».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024