Навіны

Малако і грэчка даражэюць, смятана і рыс — не. Як змяніліся цэны за апошнія тры месяцы

Як змяніліся цэны ў крамах за тры месяцы, колькі паліва можна было набыць на 20 рублёў яшчэ вясной і якія тавары наадварот — патаннелі? Журналіст Hrodna.life узяў 20 рублёў і пайшоў у краму па прадукты: спачатку 1 красавіка, а наступым разам 1 ліпеня. І параўнаў рахункі. 7 з 12 пазіцый выраслі ў цане

Што не падаражэла?

Цэны астатніх 5 прадуктаў з нашага кошыка засталіся без змен. За тры месяцы не падаражэлі:

запалкі - 5 капеек

мыла фруктовае — 84 капейкі

смятана «Молочный мир» 16% 450 г. — 1,64 руб

цукар 1 кг — 1,54 руб

рыс «Панскі гатунак» — 2,4 руб

Агулам за 3 месяцы кошык прадуктаў Hrodna.life падаражэў на 30 капеек. Або на 1.5%. Ніводная з 12 пазіцый у нашым кошыку за 3 месяцы не патаннела.

Паліва

Падлічым, колькі паліва можна было набыць на 20 рублёў яшчэ тры месяцы таму.

1 красавіка на 20 рублёў можна было заправіць цэлых 16 літраў АІ 92. 1 ліпеня за гэтую ж суму — толькі 15,504 літраў або на паўлітры менш. Цана літра бензіну за гэты час вырасла з 1,25 руб да 1,29 руб.

Таксама на 4 капейкі падаражэў АІ 95 — з 1,33 да 1,37. За 20 рублёў цяпер можна купіць на 441 грам бензіну менш.

Цана дызпаліва на 1 красавіка складала 1,36 руб. З таго часу дызель не толькі паспеў двойчы патаннець на капейку, апусціўшыся да 1,35 руб, але і тройчы падаражэць. І ўжо з 15 мая пачаў каштаваць 1,37 руб. Агульны баланс +1 капейка або мінус 100 грам паліва (14,7 л супраць 14,6 л).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024