Навіны

У Гродне міліцыя заблакавала грамадскіх актывістаў. Адзін з іх у кардыялогіі

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці на Дні незалежнасці акцыю-перформанс, які нагадвае пра цяжкія сацыяльныя ўмовы ў краіне і парушэнні правоў чалавека. Пра іх акцыю даведаліся праваахоўнікі, і заблакавалі іх раніцай 3-га ліпеня у кватэры.

— Нас спрабавалі затрымаць (людзі ў штацкім — заўв. рэд.), але мы збеглі і цяпер нас пільнуюць пад іншай кватэрай ужо. Мы хацелі правесці ў Гародні акцыю — адсвяткаваць Дзень незалежнасці. Я б сказаў, што гэта ўвогуле больш сацыяльная акцыя пра ўзровень жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Больш такая максарадная акцыя з намёкамі на «добрае жыццё» ў нашай краіне. Стаяць пад падездам не выпускаюць нікуды. Вы не паверыце, цяпер маскіруемся, — кажа Аляксандр Лаўрэнцьеў

Актывісты планавалі выйсці на афіцыйнае святкаванне ў турэмным адзенні з плакатам, на якім намаляваны дрот і змешчаны надпіс «Беларусь — краіна для жыцця».

Па інфармацыі з сацсетак, актывістаў завезлі ў Кастрычніцкі РАУС. З яго Мікалаю Саляніку давялося з’ехаць на «хуткай» у кардыялогію. У РАУСе журналісту hrodna.life адмовілі ў каментарах, бо, па іх меркаванню, hrodna.life — гэта не прэса.

Як расказаў Сяргей Верамеенка з БХД, Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка затрымалі па адміністрацыйнай справе — ДТЗ. У РАУСе у Мікалая адбыўся гіпертанічны крыз, і ў суправоджванні супроўніцы РАУСа яго павезлі ў бальніцу. Аляксандр знаходзіцца ў ізалятары. Інфармацыі пра яго не даюць. Магчыма, бліжэйшым часам яго будуць судзіць.

Затрымлівалі актывістаў невядомыя асобы. Таму Яўген Дудкін напісаў заяву аб выкраданні людзей.

Іншым актывістам расказалі, што Саляніка і Лаўрэнцьева затрымалі за адміністратыўнае правапарушэнне супрацоўнік АМАПа. У РАУСе кажуць, што актывісты ўчынілі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Сведкі кажуць, што супрацоўнікі АМАПу былі ў штацкім, не прадставіліся, пры сабе ў іх былі пісталеты і аўтаматы АКС-74.

Тым часам гродзенская міліцыя піша, што забяспечвае правапарадак падчас свята.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024