Рух па М6 адкрыюць да канца года, а на некаторых ўчастках — цягам дзвюх месяцаў

Да канца года плануюць адкрыць рух па ўсіх чатырох палосах на трасе М6, распавёў журналістам губернатар Уладзімір Краўцоў, піша «Вячэрні Гродна».

— Работы на галоўнай транспартнай артэрыі рэгіёну вядуцца па графіку. Ёсць участкі, дзе рух па чатырох палосах будзе адкрыта на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Пастаўлена задача да канца года адкрыць рух на ўсім працягу трасы Мінск — Гродна, — адзначыў Уладзімір Краўцоў і падкрэсліў, што асноўны аб’ём работ будзе зроблены да канца года, а цалкам рэканструкцыя завершыцца да чэрвеня 2019 года.

Вызначаюцца крыніцы фінансавання рэканструкцыі яшчэ адной важнай аўтамагістралі - трасы М7 ад Мінска да Вільнюса. У планах — адрамантаваць больш за 220 км мясцовых дарог, уключаючы адрэзкі з мастамі. Працягваюцца экспертызы гэтых інжынерных збудаванняў як на рэспубліканскіх, так і на мясцовых дарогах. Запланавана будаўніцтва новых і рамонт існуючых мастоў. У прыватнасці, у бліжэйшы час намечана стварыць некалькі перапраў ў Навагрудскім раёне.

Раней абяцалі, што траса М6 будзе ўведзена ў эксплуатацыю да лістапада 2018 года. На трасе ўсталююць 8 новых датчыкаў кантролю хуткасці. Там жа з’явіцца першы падземны пераход для жывёл на трасе М6.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024