Навіны

На Дзень вышыванкі ў забаўляльным цэнтры «Галактыка» прыйшлі футбалісты «Нёмана»

Свякаванне Дня Незалежнасці ў Гродне сёлета фактычна пачалося на дзень раней. БРСМ пры падтрымцы гарадскіх уладаў правёў 2 ліпеня свой Дзень вышыванкі. Праўда, з-за кепскага надвор’я, яго прыйшлося пераносіць з вуліцы ў памяшканне забаўляльнага цэнтра «Галактыка».

Пачаткова Дзень вышыванкі хацелі адзначыць у цэнтры, на вуліцы Савецкай, але перашкодзіла надвор’е. У выніку ў «Галактыцы» працавала некалькі пляцовак пад агульнай назвай «Азбука беларускага арнаменту» з аквагрымам, прайшлі майстар-класы па пляценні касічак. Таксама працавала тэматычная фотазона. Акрамя таго, кожны жадаючы мог стаць удзельнікам масавага флэш-мобу «Малюем малую радзіму».


Прайшоў канцэрт мясцовых калектываў ды паказ мод. Заўважаныя на Дні вышыванкі былі і футбалісты «Нёмана». Яны ахвотна з усімі фатаграфаваліся.


Нагадаем, Дзень вышыванкi ўпершыню прайшоў у Гродне ў 2017 годзе. Тады цэлы дзень у дворыку Цэнтра гарадскога жыцця (галерэі «Крыга») ішоў кірмаш, тут можна было сустрэць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, паслухаць беларускiх музыкаў, патанцаваць, а ўвечары — адправіцца гуляць у паб-квіз. Арганізатарам таго свята была «Арт-Сядзіба».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024