Здароўе і спорт

На Болдзіна адкрылі летнія тэнісныя корты. Патрэбныя і зімовыя

За лазневым комплексам на вуліцы Болдзіна з 29 чэрвеня пачынаюць працу адкрытыя тэнісныя корты з сучасным хард-пакрыццём. Новы спартыўны аб’ект будавалі больш за тры гады.

У будучыні на кортах змогуць займацца, як навучэнцы мясцовай тэніснай школы, так і звычайныя гродзенцы за арэнду. Гуляць можна будзе ў любы час сутак — маецца штучнае асвятленне.

«Вядома, горад мае патрэбу ў падобных пляцоўках. Калі мы хочам гадаваць чэмпіёнаў у тэнісе, то гэтаму спорту павінны надаваць вялікую ўвагу, — расказвае ветэран гродзенскага тэніса Дзмітрый Сахарчук. — Вось паклалі на Болдзіна сертыфікаваныя дываны, так ужо з парушэннямі - бачныя ўздуцці. Акрамя адкрытых пляцовак мы не павінны забываць і пра крытыя корты. Узімку дзецям і дарослым займацца проста няма дзе. Такая праблема існуе з абласных гарадоў толькі ў Гродне.

Улады запэўніваюць, што ўжо прыступілі да вырашэння гэтага пытання і ў бліжэйшыя некалькі гадоў пагуляць у тэніс у Гродне можна будзе і зімой.

На сённяшні дзень у горадзе ўжо маецца 15 летніх кортаў: школа № 9 — 4, школа № 39 — 2, школа № 38 — 2, універсітэт ім. Янкі Купалы — 4, ЦСК «Нёман» — 1 і лазневы комплекс — 2. Усе корты можна браць у арэнду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024