Горад

Глядзіце: Мінчанка зняла для Гродна прэзентацыйны ролік на англійскай мове

Мінчанка Юлія Тарыба і гродзенскі відэаграф Аляксандр Суханаў зрабілі прэзентацыйны ролік Гродзенскага рэгіёну для замежных турыстаў на англійскай мове. У сваім відэа аўтары паказалі не толькі вядомыя месцы Гродна, але і тыя, куды турысты практычна не трапляюць.

Ідэя зняць відэа пра Гродна прыйшла Юліі спантанна пасля таго як яна ўдзельнічала ў адным з міжнародных конкурсаў.

«Яшчэ ў маі я ўбачыла ў сацыяльных сетках навіну аб конкурсе на лепшую візітную картку свайго горада, які праводзіла адна з авіякампаній, — распавядае Юлія. — У выніку я зняла дзвюххвілінны ролік пра Мінск і адправіла на конкурс».

Ад працэсу стварэння відэа дзяўчына атрымала вялікае задавальненне і вырашыла працягваць здымаць. «Падумала, а чаму б не прарэкламаваць яшчэ які-небудзь беларускі горад для замежнікаў. Так я трапіла ў Гродна да свайго брата Аляксандра, які займаецца відэаздымкай».На здымку ў Гродзенскім рэгіёне Юлія і Аляксандр выдаткавалі два дні. Пабывалі на Аўгустоўскім канале, у цэнтры Гродна, музеі Януша Паруліса і іншых месцах. На мантаж відэа сышло некалькі дзён.

«Да здымак мы рыхтаваліся і загадзя з усімі дамаўляліся. Ад праведзенай працы я атрымала чарговую порцыю задавальнення. Мне гэта падабаецца», — кажа дзяўчына.

Юлія вучылася на лінгвіста-перакладчыка і доўгі час працавала ў Беларускай федэрацыі баскетбола — мэнэджэрам па міжнародных адносінах. Зараз яна кардынальна памяняла сферу дзейнасці, а ў вольны час падарожнічае.

Юлія адзначае, што Гродна цяпер у выгадным становішчы — сюды едуць турысты па бязвізавым рэжыме і горад трэба максімальна рэкламаваць. «Гродна мне даўно падабаецца — еўрапейскі і ўтульны гарадок. У ім я сябе адчуваю, як дома. Спадзяюся наша відэа прыцягне ў гэтае месца яшчэ больш турыстаў».


Если вы решили открыть небольшую закусочную или пиццерию вам понадобиться специальное профессиональное оборудование. Выбрать печи и не только можно на портале https://prof-oborud.com.ua. Широкий выбор, высокое качество.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024