Здароўе і спорт

Гол Абуны ў канцоўцы прынёс «Нёману» перамогу над «Смалявічамі»

Пераможная выязная серыя гродзенскай каманды працягваецца. Так 23 чэрвеня ў Смалявічах падапечныя Ігара Кавалевіча ўзялі верх над мясцовай камандай з лікам 1:0. Адзіны гол у матчы на ​​86 хвіліне забіў Абуна.

У цэлым каманды паказалі роўны футбол, але за кошт актыўнай канцоўкі гродзенцам і ўдалося абыграць свайго суперніка. На 86-й хвіліне Абуна стрэлам пасля розыгрышу вуглавога пахаваў шанцы гаспадароў на станоўчы зыход сустрэчы.

«Нёман» — «Смалявічы» — 0:1

Перамога над камандай «Смалявічы» стала для гродзенцаў пятай запар на выездзе, што з’яўляецца новым рэкордам.

Гродзенцы працягваюць чапляцца за трэцяе месца ў турнірнай табліцы і зараз маюць 24 ачка ў актыве. Столькі ж у «Шахцёра» і «Віцебска», таксама ў гэтых каманд ёсць матч у запасе.

30 чэрвеня «Нёман» правядзе матч у Гродне і будзе прымаць «Мінск».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024