Рэдактары галоўных гродзенскіх сайтаў раскажуць, як праз іх трапіць да сваёй аўдыторыі

Прадстаўнікі галоўных анлайн-медыяў Гродна на сустрэчы ў каворкінгу ПВТ раскажуць пра паспяховыя прыклады прасоўвання на ўласных сайтах. Сярод удзельнікаў мітапа будуць у сябры рэдакцыі Hrodna.life. Сустрэча «Маркетынг. Усплыццё!» пройдзе ў каворкінгу Парка Высокіх Тэхналогій 26 чэрвеня, пачатак у 19.00.

Сустрэча будзе цікавая прадпрымальнікам, маркетолагам і спецыялістам па прасоўванні, якія працуюць на лакальных рынках. Яны даведаюцца, дзе размясціць рэкламу ў Гродне, каб атрымаць рэальных кліентаў, каб знайсці менавіта тую аўдыторыю, якая ім патрэбная.

Прэзентацыя кожнага сайта зойме 10 хвілін: 7 на выступ яго прадстаўнікаў і 3 на пытанні з залы.

За 90 хвілін і ў адным месцы бізнесоўцы змогуць вырашыць для сябе:

— Якое СМІ выбраць для іх аўдыторыі і бізнесу;

— Якія рэкламныя месцы больш эфектыўна і колькі гэта каштуе;

— Які працэнт жыхароў Гродна можна ахапіць анлайн рэкламай;

— На што лепш зрабіць акцэнт у вашай рэкламе;

— Ці варта і далей выдзяляць увесь бюджэт толькі на кантэкстную рэкламу і рэкламу ў сацсетках.

Месца: вул. Горкага, 1/3 (Co-working ПВТ)

Бясплатна толькі па папярэдняй рэгістрацыі: m1p.co/

Колькасць месцаў абмежавана.

Вядучы мітапа — выкладчык Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій Назар Шэгда.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024