Здароўе і спорт

Пераможная серыя «Нёмана» працягваецца: у Гродне абыгралі «Тарпеда-Белаз»

Ужо чацвёрты матч запар гродзенскі «Нёман» атрымлівае перамогу над супернікамі. Гэтым разам у 9 туры падапечныя Ігара Кавалевіча атрымалі ў Гродне мінімальную перамогу над жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Адзіны гол у матчы ў канцы першага тайма забіў Віталь Квашук.

«Нёман» пачаў матч актыўна, але вось справа да ўдараў доўгі час не даходзіла — упэўнена дзейнічалі абаронцы «Тарпеда». Госці выраўнялі гульню да 20-й хвіліны, але і ім таксама складана было падабрацца да варот «Нёмана». Толькі ў канцы першага тайма гледачы ўбачылі па сапраўднаму небяспечны момант з голам. Гродзенцы на 38-й хвiлiне правялі паказальную атаку і адкрылі лік у матчы.

Януш прыгожа прайшоў абарону гасцей і выдаў пас на Квашука. Паўабаронца выйшаў сам-насам з варатаром «Тарпеда», прыбраў яго на замаху і адправіў мяч у пустыя вароты.

[irp posts="66 196″ name="Валерый Жукоўскі: Ёсць вынік, але гульню трэба паляпшаць""]

У другім тайме «Нёман» гуляў на ўтрыманне ліку і не даваў магчымасці жодзінцам забіць. Ужо ў самым канцы матчу гродзенцы маглі павялічыць лік, але вызначыцца ў матчы больш нікому не ўдалося.

«Нёман» — Тарпеда-БелАЗ" - 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Гульня была роўная. У першым тайме была гульня за ініцыятыву. Мы першымі забілі і ў другім тайме ўжо маглі гуляць па ліку, таму і выпусцілі Лёню Ковеля, каб ён мог гуляць у свабодных зонах. У прынцыпе нашы планы ўвасобіліся ў жыццё. Віншую сваю каманду і адданых заўзятараў з перамогай. Таксама віншую з Днём пагранічніка».

Пасля 9 тураў «Нёман» працягвае ўтрымліваць трэцяе месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 18 ачкоў. Наступны матч каманда Ігара Кавалевіча правядзе таксама ў Гродне і будзе прымаць салігорскі «Шахцёр». Матч пройдзе 1 чэрвеня.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024