Па Гродне гуляла казуля, якая збегла з заапарка (відэа)

З гродзенскага заапарка збегла казуля. Жывёла спакойна гуляла па горадзе і нават падыходзіла да мінакоў.

Напярэдадні супрацоўнікі заапарка адаптавалі для яе новае памяшканне. Але казуля істотна менш па памерах за іншых прадстаўнікоў свайго віду. Таму ранкам яна змагла прабрацца праз дубцы з вальера і выйсці на вуліцу.

Казулю шукалі разам з супрацоўнікамі МНС і УУС. Дагнаць яе атрымалася на вуліцы Даватара.

Зараз жывёлу можна ўбачыць у яе новым вальеры ў секцыі «Капытных». Дарэчы, ад 25 мая ў заапарку можна паглядзець і на новых жыхароў - з Масквы на пастаяннае месца жыхарства пераехалі белы какаду, палярная сава, яшчарка канадская і рэдкі трыбаланатус — сцынк, вельмі падобны да дракона з «Гульні тронаў», піша «Гродзенская праўда».

www.youtube.com/watch?v=jUr-Dxit-ik

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024