Людзі і справы

Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!

Мэта конкурса сэлфі - падтрымаць вяртанне ў горад яго самых старажытных анёлаў. Тых самых, што трымаюць каралеўскі герб на першай праўдзівай выяве Гродна — гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта. Ладзяць акцыю праект «Анёлы над горадам» і партал Hrodna. life. Стаць яе ўдзельнікам проста — трэба зрабіць сэлфі з любым анёлам. За гэта атрымаеце дызайнерскую налепку і стылёвы магніт. Конкурс доўжыцца да 24 мая. Таго, чыё анёльскае сэлфі назбірае найбольш падабаек, чакае адмысловы падарунак!

Сустрэць у Гродне анёла не складана. Іх выявы ў горадзе — даніна еўрапейскай традыцыі, а наш горад па праву лічаць адным з самых еўрапейскіх гарадоў Беларусі.

Анёлы ў Гродне месцяцца на сценах, вежах і брамах горада, яны хаваюцца паміж старонкамі кніг ці ўпрыгожваюць палічкі кватэр. Іх шмат, але анёлаў многа не бывае!

Тое, што хутка ў горад вернуцца і анёлы з гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта — наша агульнае дасягненне. То прывітайма анёлаў сваімі гасціннымі сэлфі!

[irp posts="59 733″ name="Рэдкая гравюра Гродна будзе і ў Беларусі. Грошы на праект сабралі за 13 дзён"]


Каб узяць удзел у акцыі «Сэлфі з анёлам» проста дадайце свой здымак з анёлам на ўласную старонку ў сацыяльных сетках і пазначце яго хэштэгам #анёлынадгорадам і #hrodnalife. Анёлам на здымку можа быць скульптура, малюнак, цацка — на ваш выбар

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024