П’яны паляк на Opel прарваўся праз польска-беларускую мяжу

Паляк за рулём Opel Zafira пратараніў браму на мяжы і на вялікай хуткасці паехаў далей у Беларусь. Яго затрымалі беларускія пагранічнікі каля 500 м ад мяжы, расказала Катажына Здановіч з прэс-службы Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы.

Здарэнне адбылося 15 мая. Каля 19.00 польскага часу ў ваколіцы мястэчка Ялоўка (Jałówka) камеры польскіх памежнікаў зафіксавалі аўто, якое пратараніла закрытую браму на выездзе з Польшчы. Гэта ўчастак мяжы непадалёку ад Белавежскай пушчы, дарога, перасечаная мяжой, далей ідзе ў кірунку райцэнтра Свіслач.

Мужчына праехаў уздоўж мяжы каля 10 км, але не аддаляўся ад яе больш чым на 500 м. Па інфармацыі беларускіх памежнікаў, у затрыманага мужчыны не было пры сабе ніякіх дакументаў, ён быў п’яны. Выразна растлумачыць свой учынак ён не змог

У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 371 КК (наўмыснае незаконнае парушэнне дзяржмяжы на механічным транспартным сродку). Да высвятлення ўсіх абставінаў яго змясцілі ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.


У той жа дзень на брэсцкім участку палякі заўважылі сляды нелегальнага пераходу мяжы. Беларускія калегі па іх інфармацыі затрымалі грамядзяніна Германіі, які, як аказалася, падарожнічаў па ваколіцы на ровары і выпадкова стаў нелегалам.

Абодва затрыманыя мужчыны будуць перададзеныя польскаму боку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024