«Сакавіцкі кот» у Race Of Dreamers заспяваў па-беларуску

Напрыканцы красавіка гродзенскі музычны гурт Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) прэзентаваў новы сінгл «сакавіцкі кот». Цікавосткаю праекта стаў жывы сумесны адначасовы запіс інструментаў, на які пазней былі накладзеныя вакал, флейты і іншыя музычныя фарбы. Запіс і гукарэжысуру сінгла гродзенцы зрабілі самастойна, ва ўласнай прыватнай студыі.

«Усё пачалося некалькі год таму у нетрах менскага андэграўнда. Мы са Зміцерам Брытанавым рэпетыравалі з мясцовымі музыкамі у пошуках арыгінальнага гучання. Песня „Сакавіцкі кот“ была напісана па-руску на вершы Нікіты Васільева. Зараз мы перагледзелі аранжыроўку і пераклалі тэкст. У выніку атрымалася яскравая пазітыўная песня, якую прыемна спяваць і, спадзяюся, слухаць», — кажа кампазітарка і салістка гурта Дар’я Багаслова.

Тое, што абноўлены «Сакавіцкі кот» пабачыў свет практычна ў маі, зусім не праблема, мяркуюць музыкі. Яго вобраз «адвечна жывы» і заўжды гукае вясну незалежна ад пары году.

soundcloud.com/race-of-dreamers/sakavtsk-kot-march-cat

Да слова, гэта ўжо другая жартоўная песня гурта на «звярыную» тэму. У рэпертуары музыкаў ўжо ёсць песня пра французкага бульдога «Пламенная самка».

У запісе сінгла бралі ўдзел:

Дар’я Багаслова — кампазіцыя, тэкст, вакал, клавішы, флейта, аранжыроўка

Зміцер Брытанаў - гітара, запіс і гукарэжысура

Васіль Лінцэр — бас-гітара
Максім Назарук — бубны


Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) — інтэрнацыянальны праект, у складзе якога граюць музыкі з Мінска, Гродна, Масквы. Гурт выконвае выключна аўтарскую музыку для слухачоў з вытанчаным густам, спявае на беларускай і рускай мовах.

Улюбёныя стылістычныя напрамкі - Jazz Fusion, Ethno, Lounge, Art & Prog Rock. У актыве Race Of Dreamers (Расы Мечтателей) два студыйных альбомы імправізацыйнай музыкі, некалькі відэакліпаў і сінглаў. Зараз гурт працуе над запісам трэцяга песеннага беларускамоўнага альбому.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024