«Нават моль шануе мастацтва». Дызайнерка Алена Вітко паказала гродзенцам магію з воўны

Акунуцца ў феерверк фарбаў і надоўга зачаравацца кожнай рэччу маглі наведвальнікі выставы лямцавання Алены Вітко 25 красавіка. Яе вырабы — фантазійныя капялюшыкі, сумкі, шалі, упрыгожванні і адзенне. Зроблена ўсё з натуральнай беларускай воўны.

Дызайнерка кажа, што заўжды імкнецца дарыць радасць прыхільнікам творчасці.

«Хачацца, каб вакол нас была прыгажосць. І хочацца пажадаць жанчынам больш смеласці. На маю думку, калі ты выдзяляешся з натоўпу, гэта падымае настрой».

Працы Алены Вітко называлі «вельмі фантазійнымі «і нават «чыстым экспрэсіянізмам». Для іх стварэння аўтарка выкарыстоўвае беларускую воўну са Слонімскай камвольнай фабрыкі. Алена распавяла, што яе рэчы носяць не толькі ў Гродне і не толькі ў штодзенных сітуацыях. Некалькі паліто ад гродзенскай дызайнеркі паехалі ў Францыю, капялюшыкі часта набываюць турысткі з Прыбалтыкі, а адна з сумачак паехала нават у Новую Зеландыю. Сталым замоўцам капялюшыкаў стаў і Гродзенскі драмтэатр. Капялюшыкі майстаркі «іграюць» ужо ў чатырох спектаклях.

Найбольш цікавіла наведвальніц устойлівасць чыстай воўны да захоўвання і чысткі:

— Ці не з’есць іх моль?

— За пяць гадоў працы моль не папсавала ніводнай рэчы. Мабыць, нават яна цэніць мастацтва.

Пабачыць выставу можна цягам некалькіх тыдняў. Таксама можна запісацца на аўтарскія курсы па лямцаванні. Іх Алена Вітко праводзіць у Цэнтры рамёстваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024