Горад

На Карла Маркса адкрылася «Гарадзенская кавярня»

Установа з беларускай назвай «Гарадзенская кавярня» пачала працу ў тэставым рэжыме 18 красавіка. Кавярня знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, насупраць Фарнага касцёла. Уладальнікі паўгода рыхтавалі памяшканне.

«Гарадзенская кавярня» гэта ўтульная прастора ў гістарычнай частцы горада, дзе можна выпіць гарачыя і алкагольныя напоі. Ёсць у меню і свежая выпечка. Інтэр'ер ўстановы выкананы ў расслабляючым стылі. Уладальнікі пастараліся стварыць яго такім, каб госці забывалі пра час. Менавіта таму ў інтэр'еры выкарыстоўваецца шмат гадзіннікаў, якія спыніліся.

Час працы:
НД-ЧЦ з 10.00 — 23.00
ПТ-СБ з 10.00 — 00.00

Гістарычная даведка

Двухпавярховая камяніца па адрасе Карла Маркса № 5 была пабудавана ў 1870 годзе і вядомая як дом Касцялкоўскіх. Тут у свой час жыў вядомы гісторык, прафесар Віленскага ўніверсітэта Станіслаў Касцялкоўскі - даследчык жыцця і дзейнасці Антонія Тызенгаўза. У суседнім доме № 7, які таксама быў пабудаваны ў 1870 годзе, на пачатку ХХ стагоддзя размяшчаўся гатэль «Кіеўскі», затым «Венскі», а ў 1920-я гады знаходзіліся «Польскі гандлёвы дом» і кандытарская «Міхаіл Рацкі і сыны».

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024