Навіны

«Разбурыць стэрэатыпы пра паэзію і людзей з усходу Беларусі»: у Гродне выступіць Віталь Рыжкоў

25 красавіка гарадзенскія курсы беларускай мовы «Мова Нанова» правядуць заняткі ў фармаце паэтычнай вечарыны. Госцем будзе вядомы паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў. Гэта будзе яго трэці выступ у Гародні.

— «Еду з пэўнай перасцярогай, вядома, як і належыць ехаць у госці да гарадзенцаў кожнаму магілёўцу. Буду спрабаваць замаскіраваць рускі акцэнт, перагар ад русскай водкі і камуністычныя перакананні, хоць і не маю іх. Чакаю, у сваю чаргу, што і шаноўныя гаспадары не будуць дужа яўна правяраць мяне лічыльнікам Гейгера, а, можа быць, нават перавядуць мабільнікі на час выступа ў рэжым вібрацыі. Еду, вядома, і з намерам чарговы раз пераканацца, што чым заходней, тым менш пахіленых платоў, больш дагледжаных гаспадарак, а людзі — больш ветлівыя і інтэлігентныя,» — дзеліцца настроем і чаканнямі Віталь Рыжкоў.

[irp posts="54 102″ name="Найбольш слухачоў хадзіла на Вольскага, найменш — у маразы: курсы «Мова Нанова» ў Гродне адзначылі 4 гады"]

Віталь кажа, што вымаўляючы назву горада ў прысутнасці гарадзенца, быццам бы ідзе па мінным полі. Гародня, Горадня ці Гродна?

— «Страшна памыліцца шторазу. Відаць, у кожнага сваё — і назва, і ўяўленне. У мяне асноўнае ўражанне, што гэта вельмі прыгожы горад. Але найчасцей я думаю пра саміх гарадзенцаў, якія любяць свой горад. Вельмі шчыра. З жарсцю і рэўнасцю. З такім патрыятызмам і адданасцю, якім можна хіба пазайздросціць,» — расказвае Віталь.

На курсах ён паспрабуе разбурыць стэрэатыпы пра паэзію, літаратурныя выступы і людзей з усходу Беларусі.

Заняткі пройдуць 25 красавіка, а 19:00 ў «Партале» (Вял.Траецкая, 31). Уваход вольны.

Даведка:
Віталь Рыжкоў нарадзіўся ў Магілёве 28 красавіка 1986, жыве ў Мінску. Аўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы». Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча (2011), прэміі часопіса «Дзеяслоў» (2008). Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газеты «Наша Н**а» (Мінск, 2007), імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009).

www.youtube.com/watch?v=FoSkmdt-KeE

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024