У красавіку ў Гродне знясуць старыя будынкі. Гродзенцы кажуць, што гэта ўдар па архітэктурнай спадчыне

У Гродне да канца красавіка знясуць старыя аварыйныя будынкі і збудаванні. Сярод іх — былы гарбарны завод, ваенныя склады на Дзяржынскага, старыя будынкі па вуліцах Леванабярэжнай, Перамогі, Зярнова і Міцкевіча.

Многія гродзенцы абураныя такім рашэннем. Блогер Яўген Аснарэўскі кажа, што гэта чарговы ўдар па архітэктурнай спадчыне Гродна.

«Так яны і не зразумелі значэнне гэтага раёна і яго турыстычны патэнцыял. Гісторыкі патрацілі мноства сіл, каб растлумачыць чынавенству, чым яны распараджаюцца. Перш за ўсё пагроза вісіць над некаторымі драўлянымі будынкамі, поўнага знішчэння забудовы пакуль не плануюць, тым не менш, гэтыя драўляныя будынкі ўяўляюць істотную каштоўнасць,» — піша на сваёй старонцы ў фейсбуку Яўген.

[irp posts="26 843″ name="Шляхам драўлянага Гродна: канструктывізм, мадэрн і проста атмасферныя хаткі, якія ты мусіш пабачыць"]

У пачатку 2017 года ён стварыў петыцыю, сабраўшы 750 подпісаў за захаванне драўляных будынкаў горада. Аднак на яе не адрэагавалі.

«На петыцыю нават не адказалі. Тым не менш факт застаўся зафіксаваным. Купка энтузіястаў не можа на роўных змагацца з глухім чынавенскім кагалам, які робіць што хоча,» — кажа блогер.

Па яго словах, драўляная спадчына — не менш важная за каменную. Цяпер ідзе барацьба за турыста, а заходняму турысту такія будынкі могуць быць цікавыя.

«Каменнай старадаўняй архітэктуры ў іх сваёй поўна, а вось драўляная — гэта асаблівасць дадзенага рэгіёну, яе трэба прасоўваць. Акрамя таго, захоўваць такія будынкі абавязак беларусаў, гэта наша спадчына і яна не павінна знішчацца»,

— распавядаў Яўген Hrodna.life.

«Мы ачысцім горад ад гэтых непрывабных збудаванняў»

Першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук кажа, што знос правядуць у тых месцах, дзе згодна з генпланам будаўніцтва жылля не прадугледжана. Гэта водаахоўнай зоны, санітарныя зоны прадпрыемства.

«Мы ачысцім горад ад гэтых непрывабных збудаванняў,» — сказаў Андрэй Жук у інтэрв'ю «Гродна Плюс».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024