Гісторыю асаблівай дзяўчынкі і яе брата пакажа ў Гродне «Лямцавая батлейка»

Тэатралізаваныя чытанні «Суперкнігі пра Біла з Болаю» шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм пройдуць у Гродне у 12 красавіка ў выкананні тэатрыка «Лямцавая батлейка». Кніга напісана паводле асабістай гісторыі пісьменніцы, у сям'і якой нарадзілася дзіця з аўтызмам. У перакладзе на беларускую мову кніга выйшла летась у выдавецтве «Кнігазбор». Адкрыць прэзентацыю кнігі ў Гродне прыедзе Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханесан.

У кніжцы проста і нязмушана распавядаецца гісторыя сям'і, у якой нараджаецца і выхоўваецца незвычайная дзяўчынка.

Гуніла Бэргстрэм казала: «Я ніколі не думала, што буду пісаць асабістую гісторыю».

Але потым у сям'і з’явілася дачка з аўтызмам. Кніг пра дзяцей з асаблівасцямі, якія мог бы чытаць яе старэйшы сын Пол, не было. Тады Гуніла вырашыла напісаць яе сама. Першая кніга пра Біла з Болаю з’явілася ў 1978 годзе.

На беларускую мову гісторыю пераклалі Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, завершаваў словы беларускі паэт Андрэй Хадановіч.

Для перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч кніга пра Біла і Болу таксама стала часткай асабістай гісторыі. Яна патрапіла ў рукі ў той час, калі жанчына даведалася — яе трохгадовая дачка — з асаблівасцю. У дзяўчынкі, як і ў Болы, таксама быў старэйшы брат і трэба было неяк патлумачыць хлопчыку, як да гэтага ставіцца.

У кнізе ёсць расповед, як хлопчык пакрыўдзіўся, што сястра выпадкова пабурыла пабудаваны ім замак. «Я не хачу мець такой сястры, чуеш, мама?»

«Яна ўздыхае: «О, Госпадзі, я таксама!»

А яшчэ б хацела мець іншыя рысы твару

І не шэрыя вочы, а карыя.

І яшчэ не хацела б дажджу

Але ён ідзе, і я пад дажджом хаджу.

Меркаваннем перакладчыцы, маці не пачынае апраўдвацца ці прасіць дараваць дзяўчынку, яна шчыра кажа, што таксама не хацела б такой дачкі.

«Але ж добра і тое, што пасля гэтай фразы яна не ставіць кропку. На этапе прыняцця факту, што хтосьці з тваёй сям'і - з асаблівасцямі, абурэнне і адмаўленне -- нармальная рэакцыя. Але ж гэта не перманентны стан, на змену яму прыходзіць любоў».

Сустрэча пройдзе 12 красавіка па адрасу Будзёнага, 48а, аўдыторыя 100.

Запрашаем дзяцей ад 8 да 13 год і дарослых. Уваход вольны

Працягласць — 45 хвілін.


В социальных сетях сейчас начали активно рекламировать товары и услуги. Именно поэтому очень важно продвижение в социальных сетях. Мы поможем вам продвинуть вашу социальную сеть, поможем вам увеличить прибыль.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024